У дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Серафімаўскім прыходзе горада Мінска

15 студзеня 2019

top.jpg

15 студзеня 2019 года, у панядзелак сядміцы 34-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага, цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Опцінскіх старцаў Серафімаўскай парафіі горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; благачынны 7-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Мінска протаіерэй Святаслаў Лявіцкі; старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па турэмнаму служэнню, настаяцель храма Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы горада Мінска протаіерэй Георгій Лапухоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцелі храмаў горада Мінска і клірыкі парафіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Кацярыны Смаляк.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Антоній Валчэцкі.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Шырытон.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам парафіі і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі, а дзецям — салодкія падарункі. 

Church.by

Фотарэпартаж