У дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Опцінскіх старцаў Серафімаўскага прыхода горада Мінска [+відэа]

01 жніўня 2021

top.jpg

1 жніўня 2021 года, у Нядзелю 6-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання 30-годдзя аднойдзення мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Опцінскіх старцаў Серафімаўскага прыхода горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска Аляксандр Шырытон; благачынны Салігорскай акругі протаіерэй Мікалай Розаў; благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі храма.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Кацярыны Смаляк.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, клірык прыхода прападобнага Серафіма Сароўскага протаіерэй Аляксандр Шымбалёў.

Пасля адпуста Літургіі і слаўлення прападобнага, з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель Серафімаўскага прыхода протаіерэй Аляксандр Шырытон. На малітоўную памяць ён паднёс у дар архіпастыру абраз блажэннай Матроны Маскоўскай.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам прыхода. Затым ён звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення, у якім нагадаў словы прападобнага Серафіма Сароўскага аб важнасці благагавення, асабліва ў храме Божым.

«Святы вучыць нас: усё, што не чыніце ў царкве, усё трэба рабіць благагавейна, са страхам Божым, трапятаннем і з безупыннай малітвай — прывёў словы прападобнага Серафіма Патрыяршы Экзарх. — Нават калі ўтвараецца паўза ў богаслужэння, ці калі мы зайшлі ў храм, а там нікога няма, мы павінны маліцца. Не думаць аб староннім, не дапускаць размоў, таму што праз гэта мы шмат губляем — сыходзіць благадаць Святога Духа, якая абражаецца нашымі няправільнымі дзеяннямі і паводзінамі ў храме Божым».

«Асабліва гэта тычыцца людзей царкоўных, якія часта бываюць у храме, прывыкаюць да святыні і губляюць благагавенне — растлумачыў уладыка Веніямін.

Таксама архіпастыр нагадаў словы прападобнага аб тым, як важна адганяць роспач і мець добрую весялосць, а таксама клапаціцца аб мірным настроі сваёй душы. «Калі мы ўсім задаволеныя, калі мы нікога не асуджаем, не наракаем, не крыўдзімся, калі мы ўсё аддаем на волю Божую, такі мірны настрой дае нам багатыя дары Святога Духа», — адзначыў уладыка Экзарх.

Далей, зважаючы на старанную працу ў славу Царквы Хрыстовай, архіпастыр уручыў ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені Беларускай Праваслаўнай Царквы старшыні праўлення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» Місько Максіму Уладзіміравічу.

Затым уладыка павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Напрыканцы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы асвяціў званы на месцы будаўніцтва храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў горадзе Мінску.

 Church.by

Фотарэпартаж