У дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Серафімаўскім прыходзе горада Мінска

01 жніўня 2020

top.jpg

1 жніўня 2020 года, у дзень святкавання аднойдзення мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Опцінскіх старцаў Серафімаўскага прыхода горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска, благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Шырытон; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў; настаяцель прыхода храма Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы горада Мінска, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў; настаяцель прыхода велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі горада Мінска іерэй Віталь Малішэўскі; намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель храма прападобнага Сергія Раданежскага горада Мінска іерэй Дзімітрый Шульга і клірыкі Серафімаўскага прыхода.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры ў Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык прыхода іерэй Пётр Камінскі.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Кацярыны Смаляк.

Па заканчэнні Літургіі і слаўлення прападобнаму Серафіму Сароўскаму з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель Серафімаўскага прыхода протаіерэй Аляксандр Шырытон.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы прывітання, а затым павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам парафіі і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх імяніннікаў і тых, у каго дзень нараджэння, і пасля абвешчанага мнагалецця ўручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж