У дзень памяці прападобнай Манефы Гомельскай Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля

11 жніўня 2019

top.jpg

11 жніўня 2019 года, у Нядзелю 8-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці прападобнай Манефы Гомельскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.

Архіпастырам саслужылі: архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), намеснік Гомельскага Нікольскага мужчынскага манастыра, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы; протаірэй Сцяфан Гладышчук, духаўнік Гомельскай епархіі; клірыкі Гомельскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама па сацыяльных пытаннях Атаманчук Віталій Генадзевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і маладзёжнай палітыкі Давыдаў Дзяніс Владленавмч і іншыя высокапастаўленыя госці.

За Літургіяй маліліся ігуменні з насельніцамі манастыроў Гомельскай епархіі, жыхары горада і шматлікія паломнікі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора горада Гомеля пад кіраваннем Алены Мароз.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў іераманах Арыстарх (Драздоў).

Пасля завяршэння Літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў хрэсны ход з мошчамі прападобнай Манефы Гомельскай і чын слаўлення святой.

Малітва прападобнай Манефе Гомельскай >>

Пасля заканчэння хрэснага ходу мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла вітаў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Уладыка Сцяфан сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўла за архіпастырскі візіт і ўвагу, аказаную Гомельскай епархіі, і паднёс Патрыяршаму Экзарху на малітоўную памяць ікону Божай Маці «Скіткоўская-Гомельская».

Уладыка Экзарх падзякаваў архіепіскапу Сцяфану за цёплыя словы і абраз Прасвятой Багародзіцы, павіншаваў архіпастыраў, духавенства, прыхаджан сабора і паломнікаў з днём памяці прападобнай Манефы Гомельскай і звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел пажадаў усім нябеснага малітоўнага заступніцтва прападобнай Манефы, моцы духоўных і цялесных сіл, а таксама па малітвах прападобнай заставацца вернымі захавальнікамі святой Праваслаўнай веры. Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

На памяць аб сумеснай малітве ўсім, хто наведаў святочнае богаслужэнне былі ўручаны абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Па завяршэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх накіраваўся ў храм у гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана, дзе здзейсніў чын асвячэння новазбудаванага іканастаса, а затым пагутарыў з духавенствам і прыхаджанамі.

Затым уладыка Экзарх прайшоў у новы будынак Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення і здзейсніў чын асвячэння іконы Усіх святых, у зямлі Беларускай праслаўленых (у галоўным холе будынка).

Пасля экскурсіі па новым будынку Епархіяльнага ўпраўлення мітрапаліт Павел правёў сустрэчу са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Салаўём Генадзем Міхайлавічам. На сустрэчы прысутнічалі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід і старшыня гарвыканкама горада Гомеля Кірычэнка Пётр Аляксеевіч.

Church.by

Фотарэпартаж