У дзень памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Афанасьеўскім храме горада Мінска
02 жніўня 20202 жніўня 2020 года, у дзень памяці прарока Іліі і святкавання аднойдзення мошчаў прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Будзько і клірыкі прыхода.
На патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры ў Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці.
Пасля гэтага мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў з заклікам ў гэтыя дні, аж да выбараў Кіраўніка Дзяржавы, здзяйсняць узмоцненыя малітвы аб дараванні міру, стабільнасці і дабрабыту беларускаму народу, а затым узнёс асаблівую малітву «За Беларускі народ».
Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Гірш.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Дзімітрый Шылёнак.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне прападобнамучаніку Афанасію.
Пасля заканчэння Літургіі з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Будзько.
Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам парафіі і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Павел уручыў ім прасфоры.