У дзень памяці прарока Данііла і трох юнакоў мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра
30 снежня 202030 снежня 2020 года, у дзень памяці прарока Данііла і трох юнакоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар іераманах Агафангел (Будзішын) і насельнік манастыра іераманах Амфілохій (Навоеў). Дыяканскі чын узначаліў дыякан Яўген Васілеўскі.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін звярнуўся да вернікаў з архіпастырскім словам.