У дзень памяці прарока Іліі мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Ільінскім храме ў вёсцы Велямічы Столінскага раёна
02 жніўня 20212 жніўня 2021 года, у дзень памяці прарока Іліі і святкавання знойдзення мошчаў прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святога прарока Божага Іліі ў вёсцы Велямічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У гэтым годзе царква адзначае 140-годдзе.
Архіпастырам саслужылі: благачынны Столінскай акругі протаіерэй Рыгор Кажаноўскі; настаяцель храма протаіерэй Іаан Пешка; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Агафангел (Будзішын); клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і духавенства Пінскай епархіі.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Ігар Мартыс.
Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Марыі Пешка.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іераманах Агафангел (Будзішын).
За богаслужэннем маліліся старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі і іншыя афіцыйныя асобы.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх, архіепіскап Сцяфан і саслужачыя ім святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне прароку Іліі.
Пасля завяршэння хрэснага ходу з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Сцяфан. Ён павіншаваў архіпастыра са святам і падзякаваў за магчымасць сумеснага здзяйснення богаслужэння. На малітоўную памяць уладыку была паднесена ў дар ікона прарока Божага Іліі.
Затым з прывітальным словам да мітрапаліта Веніяміна звярнуўся старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі. На малітоўную памяць ён паднёс у дар высокаму госцю абраз Божай Маці з дрэва і малюнак храма прарока Божага Іліі аграгарадка Велямічы.
Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіепіскапу Сцяфана і Рыгору Васільевічу Пратасавицкаму за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам прыхода, а затым звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
Далей, зважаючы на руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай, архіпастыр уручыў ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені, настаяцелю храма святога прарока Божага Іліі ў вёсцы Велямічы протаіерэю Іаану Пешку. Найбольш актыўныя прыхаджане і дабрачынцы храма былі адзначаны граматамі Патрыяршага Экзарха. У дар храму ўладыка перадаў ікону Уваскрасення Хрыстова.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
* * *
У царкоўных дакументах Мінскай епархіі ёсць пацверджанне, што ў 1724 годзе ў вёсцы Велямічы быў пабудаваны драўляны Ільінскі храм. Храм быў карабельнай формы з трыма купаламі, дашчаным дахам, адным уваходам і двух'яруснымі вокнамі. Пазней храм быў знішчаны пажарам. На яго месцы ў 1881 годзе быў пабудаваны новы драўляны храм, таксама Ільінскі. Храм пабудаваны ў стылі барока і меў карабельную форму з трыма купаламі і адным уваходам. У 1888 годзе сіламі прыхаджан былі дабудаваны яшчэ два купалы і два бакавыя прыдзелы, пасля чаго царква набыла форму крыжа.
У гады ганенняў на Праваслаўную Царкву Ільінская царква ні на дзень не зачыняліся. Спробы яе закрыць рашуча спыняліся насельніцтвам.
З 1990 года па цяперашні час настаяцель храма — іерэй Іаан Пешка.