У дзень памяці роўнаапостальнай Марыі Магдаліны мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска
04 жніўня 20184 жніўня 2018 года, у дзень памяці святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Марыі-Магдалінінскага храма протаіерэй Іаан Харашэвіч; благачынны 4-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель храма Ўсіх святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; благачынны 1-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі прыхода.
Богаслужбовыя песнапенні выканаў хор пад кіраўніцтвам Святланы Жыгала.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Уладзімір Вірынскі.
Пасля заамвоннай малітвы адбыўся хрэсны ход з часткай святых мошчаў роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў гонар прастольнага свята прыхода.
Пасля заканчэння богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель Марыі-Магдалінінскага храма протаіерэй Іаан Харашэвіч.
Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу Іаану за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам навучання.
Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Імянінніцам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.