У дзень памяці роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Вольгінскім храме горада Мінска

24 ліпеня 2018

top.jpg

24 ліпеня 2018 года, у дзень памяці святой роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Сергій Комлік, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і настаяцель храма протаіерэй Мікалай Багдановіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Юліі Жыліч.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма протаіерэй Мікалай Багдановіч.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання. Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by 

Фотарэпартаж