У дзень памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелям Рускай і Сербскай Праваслаўных Цэркваў за Літургіяй у Храме Хрыста Збавіцеля

24 мая 2018

top.jpg

24 мая 2018 года, у дзень памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў Славянскіх, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней здзейснілі Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. У гэты дзень таксама адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры і тэзаімяніны Свяцейшага Патрыярха Кірыла.

З прычыны асабліва ўрачыстага выпадку Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы прыбыў у храм на аўтамабілі «Чайка», які належаў мітрапаліту Нікадзіму (Ротаву).

За Літургіяй Свяцейшаму Патрыярху Кірылу і Свяцейшаму Патрыярху Ірынею саслужылі: мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл, члены Свяшчэннага Сінода і сабор іерархаў Рускай Праваслаўнай Царквы. Удзел ва ўрачыстым богаслужэнні прыняў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У богаслужэнні ўдзельнічалі архіерэі і духавенства Александрыйскай, Іерусалімскай, Грузінскай, Сербскай, Балгарскай Праваслаўных Цэркваў, а таксама Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі і Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы.

Свяцейшым Патрыярхам Рускай і Сербскай Цэркваў саслужыў сабор духавенства.

За Літургіяй маліліся: прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі мітрапаліт Філіпопальскі Ніфан, кіраўнікі Сінадальных аддзелаў і падраздзяленняў Маскоўскай Патрыярхіі, ігуменні шэрагу жаночых манастыроў Рускай Праваслаўнай Царквы, шматлікія паломнікі і праваслаўныя масквічы.

За богаслужэннем спявалі Патрыяршы хор Храма Хрыста Збавіцеля (рэгент І. Б. Талкачоў) і брацкі хор Троіца-Сергіевай лаўры пад кіраваннем архімандрыта Глеба (Кажэўнікава).

Літургічныя выгукі і прашэнні здзяйсняліся на царкоўнаславянскай, грэчаскай, сербскай і японскай мовах.

На тэлеканалах «Саюз» і «Спас» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.

На сугубай екценні былі прамоўлены прашэнні аб тэзаімянітым Свяцейшым Патрыярху Кірыле. Мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій прачытаў падзячную малітву.

Затым Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў малітву аб міры на Украіне.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Дзімітрый Смірноў, старшыня Патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, настаяцель храма ў гонар Благавешчання Божай Маці ў Пятроўскім парку горада Масквы.

detail20180524-PAL_3806-обр.jpgБыло здзейснена слаўленне святым роўнаапостальным Кірылу і Мяфодзію.

Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій агучыў віншавальны адрас Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы-Свяцейшаму Патрыярху Кірылу і паднёс Яго Свяцейшасці ікону Святой Жыццепачатнай Тройцы і букет кветак.

Прадстаяцель Рускай Царквы звярнуўся са словам да ўдзельнікаў богаслужэння.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл вітаў Свяцейшага Патрыярха Сербскага Ірынея і мітрапаліта Такійскага Данііла.

«Няхай Бог усіх нас захоўвае і дапамагае нам у нашых клопатах. Яшчэ раз сардэчна дзякую ўсім, хто звярнуў да мяне сваё віншаванне, хто сёння разам са мной узносіў малітву да Госпада і хто разам са мной падзяляе штодзённую працу па акармленню Рускай Праваслаўнай Царквы. Са святам усіх вас віншую!» — сказаў на заканчэнне Патрыярх Кірыл.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by