У дзень памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы за Літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля

24 мая 2019

top.jpg

24 мая 2019 года, у дзень памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў Славянскіх, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў горадзе Маскве. У гэты дзень таксама адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры і тэзаімянінаў Свяцейшага Патрыярха Кірыла.

Яго Свяцейшасці саслужылі: пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы — мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; а таксама мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Варонежскі і Ліскінскі Сергій; мітрапаліт Омскі і Таўрычаскі Уладзімір; мітрапаліт Тульскі і Яфрэмаўскі Аляксій; мітрапаліт Антоній (Чарамісаў); мітрапаліт Істрынскі Арсеній, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; мітрапаліт Курскі і Рыльскі Герман; мітрапаліт Ліпецкі і Задонскі Нікан; мітрапаліт Іванава-Вазнясенскі і Вічугскі Іосіф; мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі; мітрапаліт Казанскі і Татарстанскі Феафан; мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій; мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк; мітрапаліт Барыспальскі і Браварскі Антоній, кіраўнік спраў Украінскай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Сінгапурскі і Паўднёва-Усходне-Азіяцкі Сергій; мітрапаліт Кіраваградскі і Новаміргарадскі Іаасаф; мітрапаліт Арлоўскі і Болхаўскі Ціхан; мітрапаліт Саранскі і Мардоўскі Зіновій; мітрапаліт Ханты-Мансійскі і Сургуцкі Павел; мітрапаліт Валагодскі і Кірылаўскі Ігнацій, старшыня фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Уладзівастоцкі і Прыморскі Уладзімір; мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар; мітрапаліт Кастрамскі і Нерахцкі Ферапонт; мітрапаліт Мурманскі і Манчагорскі Мітрафан; мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Ціхан, старшыня Патрыяршага савета па культуры; мітрапаліт Валгаградскі і Камышынскі Фёдар; сабор іерархаў Рускай Праваслаўнай Царквы.

У богаслужэнні ўдзельнічалі архіерэі і духавенства Памесных Праваслаўных Цэркваў: Александрыйскай, Антыяхійскай, Грузінскай, Сербскай, Балгарскай, Кіпрскай, Польскай, а таксама Праваслаўнай Царквы Чэшскіх земляў і Славакіі і Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы. Таксама Свяцейшаму ўладыку саслужыў сабор духавенства. У алтары маліліся член Свяшчэннага Сінода Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы архіепіскап Кірыякапальскі Хрыстафор і прадстаўнік Патрыярха Іерусалімскага пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі архімандрыт Сцяфан (Дзіспіракіс). За літургіяй маліліся члены дэлегацыі Антыяхійскай архіеіскапіі ў Паўночнай Амерыцы. Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла архіепіскап Нью-Ёркскі, мітрапаліт ўсёй Паўночнай Амерыкі Іосіф з вялікай групай паломнікаў наведвае ў гэтыя дні Рускую Праваслаўную Царкву, каб пакланіцца святыням Масквы і Санкт-Пецярбурга.

У храме прысутнічалі паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе І. А. Шчогалеў. Святочнае богаслужэнне таксама наведала дэлегацыя Каралеўства Тайланд.

Богаслужэбныя спевы выканаў Патрыяршы хор Храма Хрыста Спасіцеля (рэгент Ілья Талкачоў). На тэлеканалах «Саюз» і «Спас» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.

На патроенай екценні былі абвешчаны прашэнні аб адзінстве Праваслаўнай Царквы і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў і асаблівыя прашэнні аб тэзаімянітым Свяцейшым Патрыярху Кірыле. Мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій прачытаў падзячную малітву.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў малітву аб міры на Украіне.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі архіепіскап Вярэйскі Амвросій.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў слаўленне і малітву святым Кірылу і Мяфодзію.

Затым мітрапаліт Круціцкі Ювеналій зачытаў віншавальны адрас Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы:

«Ваша Свяцейшасць, Свяцейшы Уладыка і міласэрны айцец!

Хрыстос уваскрэс! Гэтымі жыццесцвярджальнымі словамі Велікоднага дабравесця дазвольце сардэчна вітаць Вас ад усёй паўнаты шматмільённай Рускай Праваслаўнай Царквы і павіншаваць з тэзаімянінамі. У гэты ўрачысты дзень, прысвечаны праслаўленню роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, вцчыцеляў Славянскіх, усе мы — архіпастыры, пастыры, манахі і міране — узносім гарачыя малітвы да Госпада аб дараванні Вам невычэрпных сіл, благадатнай дапамогі звыш і поспехаў у далейшай Першасвяціцельскай працы, якую з дбайнасцю Вы здзяйсняеце на карысць Святой Царквы.

Цяперашні год адзначаны 50-годдзем вашага манаскага пострыгу і свяшчэннаслужэння, 50-годдзем выканання Вамі самых разнастайных послухаў, 50-годдзем палымянага і натхнёнага сведчання пра Хрыста Укрыжаванага і Уваскросшага. Гэты ўрачысты подзвіг увенчаны дзесяццю гадамі асабліва адказнага і цяжкага Патрыяршага служэння. Усе мы дзякуем Госпаду за тое, што Ён узвёў на вышэйшую ступень іерархічнага служэння Вас, мужа моцнага, мудрага і шчодра адоранага рознымі талентамі. Дзесяць гадоў несучы нялёгкі Патрыяршы крыж і сцвярджаючы Праваслаўе на ўсёй кананічнай прасторы Маскоўскага Патрыярхату, Вы годна працягваеце служэнне вашых слаўных папярэднікаў-свяціцеляў Кіеўскіх і Маскоўскіх. Памятаючы настаўленне свайго духоўнага айца мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага Нікадзіма, які пры здзяйсненні манаскага пострыгу назваў Вас у гонар святога роўнаапостальнага Кірыла, дбайнага місіянера і асветніка, Вы падобна яму з дня ў дзень працуеце з поўнай аддачай сіл, здольнасцяў і дараванняў, з усведамленнем вялікай адказнасці за кожнае слова, за кожнае рашэнне, якое прымаецца Вамі. Мы радуемся таму, што бачым перад сабой натхняльны прыклад Вашай нястомнай і плённай дзейнасці, жыцця, якое цалкам прысвечана Госпаду і Яго Царкве.

Няхай Бажэственная благадаць нязменна спадарожнічае Вам у далейшым Патрыяршым служэнні, у ўмацаванні вечных евангельскіх ісцін, у цвёрдым стаянні за нашу Святую Царкву, даручаную Вашай апецы. Прадстаяцельствам Прачыстай Дзевы, малітвамі святых роўнаапостальных братоў Кірыла і Мяфодзія, вучыцеляў Славянскіх, няхай захоўвае Вас Цсемагутны Бог у добрым здароўі на шматлікая гады».

Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі ўручыў Яго Свяцейшасці спіс іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» і букет руж.

Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у Цэнтральнай федэральнай акрузе І. А. Шчогалеў ад імя Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна павіншаваў удзельнікаў богаслужэння з царкоўна-дзяржаўным святам ― Днём славянскага пісьменства і культуры, а таксама з днём тэзаімянінаў Прадстаяцеля Рускай Царквы.

Свяцейшы Патрыярх звярнуўся да прысутных з Першасвяціцельскім словам.

Затым Свяцейшы Уладыка ўручыў царкоўныя ўзнагароды архіпастырам, якія адзначаюць сёлета памятныя даты.

Па заканчэнні богаслужэння Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведаў канцэрт «Свет, у якім я жыву» на Чырвонай плошчы, прысвечаны Дню славянскай пісьменнасці і культуры. 

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by