У дзень памяці Сабору новамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава
31 кастрычніка 202131 кастрычніка 2021 года, у Нядзелю 19-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабору новамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, узначаліў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава ў саслужэнні клірыкаў сабора.
Дыяканскі чын здзейсніў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам рэгента Ксеніі Качаноўскай.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
На заупакойнай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітвы аб усіх праваслаўных хрысціянах, бязвінна багаборцамі забітых або бязвінна зняволеных.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Арцемій Пракоф'еў.
Па заканчэнні Літургіі была прачытана малітва і здзейснена слаўленне Сабору новамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан са словам настаўлення, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.