У дзень памяці свяшчэннамучаніка протаіерэя Іаана Варанца мітрапаліт Веніямін узначаліў Бажэственную літургію ў храме вялікамучаніка Георгія Перамаганосца гарадскога пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна

20 жніўня 2021

top.jpg

 

20 жніўня 2021 года, у дзень памяці свяшчэннамучаніка протаіерэя Іаана Варанца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, у саслужэнні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана здзейсніў Бажэственную літургію ў храме велікамучаніка Георгія Перамаганосца гарадскога пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна.

 

Архіпастырам саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога ў горадзе Барысаве протаіерэй Сергій Башкіраў; благачынныя царкоўных акруг Барысаўскай епархіі; настаяцель храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца гарадскога пасёлка Смілавічы іерэй Віктар Баяршчонак; святары Барысаўскай епархіі.

 

Дыяканскі чын здзейсніў дыякан Уладзімір Букштуновіч.

 

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам рэгента Аксаны Скарасценскай.

 

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

 

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Мікалай Бондар, клірык прыхода храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў гарадскім пасёлку Смілавічы.

 

Па заканчэнні богаслужэння быў здзейснены хрэсны ход і слаўленне свяшчэннамучаніку протаіерэю Іаану Варанцу.

 

Затым мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных са словам настаўлення, у якім адзначыў, што жыццё айца Іаана было непарыўна звязана з пастырскім служэннем у мястэчку Смілавічы, дзе ён настаяцельстваваў пры Свята-Троіцкай царкве, затым-Свята-Георгіеўскай.

 

Таксама да вернікаў звярнуўся са словам архіепіскап Сцяфан.

 

За неаднаразова аказаную дапамогу ў будаўніцтве Дома паломніка Патрыяршы Экзарх узнагародзіў Свірыдовіча Мікалая Мікалаевіча медалём Мар'інагорскай іконы Божай Маці I ступені, таксама архіерэйскімі граматамі былі ўзнагароджаны асабліва папрацаваўшыя ў будаўніцтве Дома паломніка.

 

У завяршэнне ўладыка Веніямін павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія/Church.by

Фотарэпартаж