У дзень памяці свяціцеля Георгія Магілёўскага Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім саборы горада Магілёва

06 жніўня 2018

top.jpg

6 жніўня 2018 года, у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскапы: Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім саборы горада Магілёва.

Архіерэям саслужылі кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і духавенства Магілёўскай епархіі.

Перад Бажэственнай літургіяй Патрыяршага Экзарха вітаў начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Іванавіч Савенка.

На ўрачыстасцях прысутнічаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч і іншыя прадстаўнікі рэгіянальнай улады.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык сабора іерэй Мікалай Антонаў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі мітрапаліта Паўла павітаў архіепіскап Сафроній. Мітрапаліт Павел падзякаваў уладыку Сафронію за цёплыя словы і ўсім архіпастырам за сумеснае служэнне ў кафедральным Праабражэнскім саборы. Саборнае служэнне архіпастыраў з'яўляецца сімвалам адзінай, святой, саборнай і апостальскай Царквы. Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайнаў і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Пасля богаслужэння на плошчы перад «домам Каніскага» — былой рэзідэнцыяй архіепіскапа Георгія — Патрыяршы Экзарх узначаліў святочны малебен і слаўленне свяціцелю Георгію.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да вернікаў з прывітальным словам. Уладыка Экзарх заклікаў усіх хрысціян захоўваць каштоўны дар — веру праваслаўную, якую так старанна прапаведаваў і абараняў свяціцель Георгій, і знаходзіцца адзін з адным у аднадумстве, згодзе, малітве і ў сапраўднай хрысціянскай любові.

Church.by

Фотарэпартаж