У дзень памяці свяціцеля Кірыла Тураўскага Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці, прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Тураўскай епархіі
12 мая 201711 мая 2017 года, у дзень памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, прыбыў у горад Тураў і ўзначаліў ўрачыстасці, прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Тураўскай епархіі.
Бажэственная літургія была здзейснена ў павільёне над падмуркам старажытнага кафедральнага сабора, які быў разбураны землятрусам ў XIII стагоддзі.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан і епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Тураўскі і Мазырскі Леанід і Слуцкі і Салігорскі Антоній.
Архіпастырам саслужылі клірыкі Тураўскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў; старшыня Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Ніна Мікалаеўна Рамановіч, старшыня Тураўскага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Аляксандравіч Скарапацкі і іншыя афіцыйныя госці і прадстаўнікі раёнаў, якія ўваходзяць у кананічную тэрыторыю Тураўскай епархіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі мужчынскі хор Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Мазыра пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель Свята-Нікольскага храма горада Мазыра протаіерэй Сергій Шаўчэнка.
Пасля ўрачыстага богаслужэння ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці прайшлі да помніка свяціцелю Кірылу Тураўскаму і здзейснілі слаўленне свяціцелю Кірылу.
Да прысутных звярнуўся епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, які расказаў гісторыю адраджэння епархіі дваццаць пяць гадоў таму назад. Пасля гэтага намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў абвясціў прывітальны адрас Губернатара Гомельскай вобласці У. А. Дворніка.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і набожных паломнікаў са святам, 25-годдзем адраджэння Тураўскай епархіі і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення, а затым адбыўся святочны канцэрт.