У дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Нікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска

22 мая 2018

top.jpg

22 мая 2018 года, у аўторак 7-й сядміцы пасля Вялікадня, у свята перанясення мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца з Мір Лікійскіх у Бары, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Нікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма ў гонар апостала Андрэя Першазванага протаіерэй Пётр Дзем'янчук; настаяцель храма, благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма святой праведнай Сафіі Слуцкай протаіерэй Анатоль Мазалеўскі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель Богаяўленскага храма протаіерэй Уладзімір Герасіменка і клірыкі прыхода.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Надзеі Даменікан.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Насека.

Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Павел і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў айца настаяцеля, духавенства і прыхаджан з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання. Уладыка Павел пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах свяціцеля Мікалая, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і ружы.

Church.by

Фотарэпартаж