У дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Мікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска
22 мая 201922 мая 2019 года, у сераду 4-й сядміцы пасля Пасхі, Перапалавення Пяцідзесятніцы, у свята перанясення мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца з Мір Лікійскіх у Бары, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Мікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма ў гонар апостала Андрэя Першазванага протаіерэй Пётр Дзем'янчук; настаяцель храма, благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма святой праведнай Сафіі Слуцкай протаіерэй Анатоль Мазалеўскі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Надзеі Даменікан.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Насека.
Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Павел і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў айца настаяцеля, духавенства і прыхаджан з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання. Уладыка Павел пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах свяціцеля Мікалая, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.
На малітоўную памяць уладыка Павел уручыў тым, хто маліўся за богаслужэннем, абразкі свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.