У дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейснілі Літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы
25 снежня 202125 снежня 2021 года, у дзень памяці свяціцеля Спірыдона, епіскапа Трыміфунцкага, Цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, і епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейснілі Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы, ніжні прыдзел якога асвячаны ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстова горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; благачынны Смалявіцкай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Слабада іерэй Іаан Ясюкевіч; настаяцель прыхода храма Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы іерэй Нікадзім Пашкоў; святары Беларускага Экзархату.
Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава дыякан Уладзімір Букштуновіч.
Богаслужэбныя спевы выканаў прыходскі хор.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
За богаслужэннем была здзейснена дыяканская хіратонія выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі Алега Кісялёва.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Святаслаў Рагальскі.
Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена слаўленне свяціцелю Спірыдону.
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў святароў і прыхаджан з прастольным святам і прамовіў пропаведзь пра подзвіг святога Спірыдона Трыміфунцкага.
Затым Патрыяршы Экзарх павіншаваў айца настаяцеля іерэя Нікадзіма Пашкова з 35-годдзем, пажадаўшы духоўнай моцы ў пастырскім служэнні. Прыходу ў дзень яго прастольнага свята мітрапаліт Веніямін паднёс абраз Прасвятой Багародзіцы «Астрамбрамскі».
У сваю чаргу іерэй Нікадзім Пашкоў падзякаваў Высокапраасвяшчэннаму ўладыку за архіпастырскі візіт.
У завяршэнне Патрыярхій Экзарх узнагародзіў архіерэйскімі граматамі Барысаўскай епархіі медыцынскіх работнікаў горада Смалявічы за самаадданую працу ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй і падаў усім архіпастырскае благаславенне.