У дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы
25 снежня 202025 снежня 2020 года, у дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы.
Уладыку Экзарху саслужылі сакратар Барысаўскай епархіі протаіерэй Аляксандр Вярбіла, настаяцель храма іерэй Нікадзім Пашкоў, старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі і клірыкі прыхода.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Кірыла Сяргеева.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Святаслаў Рагальскі.
Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена слаўленне свяціцелю Спірыдону.
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў свяшчэннаслужыцеляў і прыхаджан са святам, прамовіў пропаведзь пра подзвіг святога Спірыдона Трыміфунцкага і ўручыў вернікам на малітоўную памяць календары.