У дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага мітрапаліт Веніямін узначаліў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы

25 снежня 2022

top.jpg

25 снежня 2022 года, у дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы, ніжні прыдзел якога асвечаны ў гонар свяціцеля.

Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны I Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; настаяцель прыхода храма Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы іерэй Нікадзім Пашкоў.

Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава дыякан Уладзімір Букштуновіч.

Літургічныя спевы выканаў прыходскі хор пад кіраваннем рэгента Марыі Куйчык.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру.

Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена слаўленне свяціцелю Спірыдону.

Па заканчэнні богаслужэння настаяцель прыхода іерэй Нікадзім Пашкоў падзякаваў Высокапраасвяшчэннейшаму ўладыку за архіпастырскі візіт, за малітву, якую ўладыка ўзносіць па добрай традыцыі кожны год у дзень памяці свяціцеля Спірыдона на Смалявіцкай зямлі.

Мітрапаліт Веніямін павіншаваў святароў і прыхаджан з прастольным святам, айца настаяцеля з днём нараджэння, пажадаўшы духоўнай моцы ў нясенні пастырскай справы і прамовіў пропаведзь пра подзвіг святога Спірыдона Трыміфунцкага.

На заканчэнне архіпастыр павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія/Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте і Facebook

Фотарэпартаж