У дзень памяці мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска
27 красавіка 201727 красавіка 2017 года, у чацвер 2-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска, левы прытвор якога асвячоны ў гонар святых мучанікаў Віленскіх.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны 1-ай Мінскай гарадской акругі протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма роўнаапостальнай княгіні Вольгі протаіерэй Мікалай Багдановіч, настаяцель Успенскага храма іерэй Адрыян Латушка і духавенства Петра-Паўлаўскага храма.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Сяргея Бандаровіча.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Аляксандр Ледаховіч.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і сослужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх з прастольным святам прыхода і звярнуўся са словам навучання. Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. На памяць аб сумеснай малітве ўладыка раздаў вернікам абразкі мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх.