У дзень памяці святых айцоў шасці Усяленскіх Сабораў Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

29 ліпеня 2018

top.jpg

29 ліпеня 2018 года, у Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы, у дзень памяці святых айцоў шасці Усяленскіх Сабораў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзіянісій Кавалёў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора з нядзельным днём і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычатнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by 

Фотарэпартаж