У дзень памяці велікамучаніцы Кацярыны мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска
07 снежня 20207 снежня 2020 года, у дзень памяці святой велікумучаніцы Кацярыны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў саборы першаверхаўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска.
Урачыстае богаслужэнне было прымеркавана да прастольнага свята сабора, паўднёвы прыдзел якога асвячоны ў гонар святой велікамучаніцы Кацярыны ў памяць аб тым, што з 1795 па 1933 год храм называўся Свята-Кацярынінскім.
Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; настаяцелі гарадскіх храмаў, духавенства Петра-Паўлаўскага храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Спевы Бажэственнай літургіі выканаў хор прыхода пад кіраваннем Сяргея Бандаровіча.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Юрый Залоска.
Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі хрэсны ход вакол сабора і слаўленне велікамучаніцы Кацярыне.
Па заканчэнні богаслужэння настаяцель храма протаіерэй Георгій Латушка звярнуўся да мітрапаліта Веніяміна са словам прывітання і паднёс яго Высокапраасвяшчэнству ікону Божай Маці «Спатолі мае журботы». Уладыка Веніямін падзякаваў айцу Георгію, павіншаваў духавенства і прыхаджан найстаражытнейшага з праваслаўных храмаў беларускай сталіцы, якія захаваліся, з прастольным святам Кацярынінскага прыдзела і звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.