У дзень памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў прыходзе святога Георгія Перамаганосца горада Мінска
06 мая 20196 мая 2019 года, у панядзелак 2-га тыдня пасля Пасхі, дзень памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці парафіі святога Георгія Перамаганосца горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Страха; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель Мікольскага храма ў мікрараёне Шабаны горада Мінска протаіерэй Аляксій Міхлюк; настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска протаіерэй Дыянісій Пясецкі; настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Данская» іерэй Міхаіл Раманаў і клірыкі парафіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Якаўлевай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Міхаіл Раманаў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу Уваскрасення Хрыстовага і велікамучаніку Георгію.
Па адпусце Бажэственнай літургіі да мітрапаліта Паўла з прывітальным словам звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Страха. Айцец Аляксандр выказаў падзяку ўладыку мітрапаліту за наведванне храма і сумесную малітву.
Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу настаяцелю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення.
На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў усім вернікам абразкі велікамучаніка Георгія Перамаганосца.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.