У дзень памяці велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць аднайменнага храма ў ваенным гарадку «Уручча» горада Мінска

09 жніўня 2021

top.jpg

9 жніўня 2021 года, у дзень памяці велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў прастольную ўрачыстасць аднайменнага храма ў ваенным гарадку «Уручча» горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; настаяцель храма ў гонар велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана протаіерэй Аляксандр Яцкевіч і духавенства Мінскай епархіі.

За богаслужэннем маліліся ганаровыя госці і вайскоўцы.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам рэгента Марыі Клачко.

Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пропаведзь перад прычасцем протаіерэй протаіерэй Мікалай Сухановіч.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі хрэсны ход з малебным спевам.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Затым Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

На заканчэнне архіпастыр уручыў актыўным прыходскім працаўнікам граматы Патрыяршага Экзарха.

Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў звярнуўся да Патрыяршага Экзарха з прывітальным словам, у якім падзякаваў уладыку за наведванне храма.

Church.by

Фотарэпартаж