У Дзень памяці Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць у аднайменным храме вёскі Азярцо Мінскага раёна
30 верасня 202130 верасня 2021 года, у дзень памяці Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў прастольную ўрачыстасць у аднайменным храме вёскі Азярцо Мінскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны храмаў 1-й Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма апосталаў Пятра і Паўла вёскі Сеніца Мінскага раёна протаіерэй Барыс Пташынскі; благачынны Ушацкай царкоўнай акругі іерэй Аляксандр Таляронак; настаяцель прыхода ў гонар мучаніц Веры, Надзеі і Любові і маці іх Сафіі ў аграгарадку Азярцо, па сумяшчальніцтве клірык Петра-Паўлаўскага храма вёскі Сеніца Мінскага раёна іерэй Антоній Пташынскі.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Антонія Навумава.
Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Таляронак.
Пасля заамвоннай малітвы быў здзейснены малебны спеў з хрэсным ходам, падчас якога адбылося асвячэнне паклоннага Крыжа. Пасля хрэснага ходу мітрапаліт Веніямін і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне мучаніцам Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, і пакланенне Пачэснаму і Жыватворнаму Крыжу Гасподняму. Затым Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.