У дзень свята Успення Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Успенскім Жыровіцкім манастыры

28 жніўня 2020

top.jpg

28 жніўня 2020 года, у дзень свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Екацярынадарскі і Кубанскі Павел здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.

Мітрапаліту Паўлу саслужылі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Архіпастырам саслужылі брація і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскіх духоўных школ пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Генадзь Поўны.

Паводле традыцыі, пасля Бажэственнай літургіі ад Успенскага сабора быў здзейснены хрэсны ход з Плашчаніцай Божай Маці да храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, названага Яўленскім, узведзеным на месцы другога цудоўнага знойдзення Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы. Перад Яўленскім храмам быў здзейснены малебен з чытаннем Акафіста Успенню Прасвятой Багародзіцы.

Па завяршэнні акафіста да мітрапаліта Паўла звярнуўся з прывітальным словам намеснік манастыра архіепіскап Гурый.

Уладыка Гурый павіншаваў мітрапаліта Паўла са святам Успення Прасвятой Багародзіцы і пажадаў яму дапамогі Божай у архіпастырскім служэнні ў Кубанскай мітраполіі.

Мітрапаліт Павел падзякаваў архіепіскапу Гурыю за цёплыя словы і ад імя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ўручыў яму ордэн прападобнага Андрэя Іканапісца III ступені, якога ён быў удастоены да 500-годдзя Жыровіцкага манастыра. Пасля гэтага ўладыка Павел павіншаваў прысутных са святам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.

Уладыка Павел падзякаваў архіпастырам, духавенству і шматлікім паломнікам, якія прыбылі ўшанаваць прастольнае свята абіцелі, пажадаў усім нябеснага заступніцтва Маці Божай, моцы духоўных і цялесных сіл.

Пасля гэтага да мітрапаліта Паўла звярнуўся з прывітальным словам выконваючы абавязкі рэктара Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандр Валер'евіч Слесараў.

Ад імя выкладчыкаў і студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандр Валер'евіч паднёс мітрапаліту Паўлу кнігу «Спадчына Беларусі» і букет кветак.

Уладыка Павел, павіншаваўшы ўсіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, паведаміў аб прынятым рашэнні Свяшчэннага Сінода, згодна з якім ён пераводзіцца на служэнне ў Краснадарскі край.

Мітрапаліт Павел падзякаваў усім за служэнне Богу і Царкве на працягу апошніх шасці з паловай гадоў, папрасіў ва ўсіх прабачэння за магчымыя крыўды, і папрасіў святых малітваў, паабяцаўшы заўсёды малітоўна памятаць цудоўную Беларусь і набожны беларускі народ, які ён шчыра ўспеў палюбіць.

Church.by

Фотарэпартаж