У дзень свята Успення Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел узначаліў Літургію ў Успенскім Жыровіцкім манастыры
28 жніўня 201828 жніўня 2018 года, у дзень свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, схіепіскап Дзятлаўскі Пётр, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане і духавенства Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскіх духоўных школ пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Яўстафій (Халіманкоў).
Пасля Бажэственнай літургіі ад Успенскага сабора быў здзейснены хрэсны ход з Плашчаніцай Божай Маці да храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, іменаванага Яўленскім, пабудаванага на месцы другога цудоўнага яўлення Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы. Перад Яўленскім храмам быў здзейснены малебен і акафіст Успенню Прасвятой Багародзіцы з чытаннем Евангелля.
Пасля акафіста Патрыяршы Экзарх павіншаваў прысутных са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Мітрапаліт Павел пажадаў усім нябеснага заступніцтва Маці Божай, моцы духоўных і цялесных сіл. Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.