У свята Успення Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольныя ўрачыстасці ў Жыровіцкай абіцелі
28 жніўня 202128 жніўня 2021 года, у дзень свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя адслужыў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
Архіпастырам саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў), рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, старшыня Сінадальнай гістарычнай камісіі протаіерэй Аляксандр Раманчук; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане, духавенства Успенскага Жыровіцкага манастыра і Навагрудскай епархіі.
Падчас Літургіі былі ўзнесены прашэнні пра дараванне міру і дабрабыту беларускаму народу.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Сняжко.
Пасля Бажэственнай літургіі ад Успенскага сабора быў здзейснены хрэсны ход з Плашчаніцай Божай Маці да храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, іменаванага Яўленскім, узведзеным на месцы другога цудоўнага знойдзення Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы. Перад Яўленскім храмам быў здзейснены малебен і акафіст Успенню Прасвятой Багародзіцы з чытаннем Евангелля.
Пасля Акафіста Патрыяршы Экзарх павіншаваў прысутных са святам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення. Ён падзякаваў архіпастырам, духавенству і шматлікім паломнікам, якія прыбылі ўшанаваць прастольнае свята абіцелі, пажадаў усім нябеснага заступніцтва Маці Божай, моцы духоўных і цялесных сіл.
У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Затым была здзейснена памінальная ліція па незабыўнаму Высокапраасвяшчэннаму мітрапаліту Філарэту з родзічамі і спачылым насельнікам абіцелі.