Мітрапаліт Веніямін узначаліў урачыстасці ў гонар Мінскай іконы Божай Маці
26 жніўня 202126 жніўня 2021 года, у дзень свята яўлення Мінскай іконы Божай Маці і адданне свята Праабражэння Гасподня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіерэям саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў; клірыкі кафедральнага сабора і запрошаныя святары Мінскай епархіі.
На малым уваходзе мітрапаліт Веніямін узвёў у сан архімандрыта іераманаха Афанасія (Сакалова), рэктара Мінскай духоўнай акадэміі.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам рэгента Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Уладыка Веніямін, зважаючы на руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай, і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння ўручыў ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага настаяцелю прыхода храма іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску протаіерэю Паўлу Латушку; таксама шэраг клірыкаў Мінскай епархіі былі ўдастоены медаля ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага: у сувязі з 25-годдзем іерэйскай хіратоніі — клірык Петра-Паўлаўскага сабора ў горадзе Мінску протаіерэй Віталь Харытановіч і настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстова вёскі Наваселле Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Шчарбінін; у сувязі з 65-годдзем з дня нараджння — настаяцель прыхода храма Богаяўлення ў горадзе Мінску протаіерэй Уладзімір Герасіменка, у сувязі з 40-годдзем з дня нараджэння — настаяцель Свята-Духава прыхода пасёлка Гатава Мінскага раёна протаіерэю Іаан Задарожын, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін, епіскап Павел і саслужачыя святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне свята Праабражэння Гасподняга і Мінскай іконе Божай Маці.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў прысутных са святам і звярнуўся са словам навучання.
На заканчэнне архіпастыр павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.