У дзень святкавання Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, святкавання Усямiласцiваму Спасіцелю i Прасвятой Багародзiцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойск
14 жніўня 202114 жніўня 2021 года, у дзень святкавання Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, святкавання Усямiласцiваму Спасіцелю i Прасвятой Багародзiцы, а таксама дня памяці сямі мучанікаў Макавеяў, маці іх Саламаніі і настаўніка іх Елеазара, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархііі, узначаліў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога ў горадзе Барысаве протаіерэй Сергій Башкіраў; духаўнік Барысаўскай епархіі, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Бяларучы Лагойскага р-на протаіерэй Вячаслаў Юхновіч; благачынны 1-й Лагойскай царкоўнай акругі, клірык храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойска протаіерэй Аляксандр Зімніцкі; настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Лагойска протаіерэй Уладзімір Шэйдак; святары 1-га Лагойскага благачыння.
Дыяканскі чын узначаліў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава дыякан Уладзімір Букштуновіч.
Песнапенні Літургіі выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам рэгента Наталлі Півень.
На малым уваходзе, зважаючы на руплівую пастырскую працу на карысць Святой Царквы Хрыстовай, былі ўзнагароджаны правам нашэння паліцы і нагруднага крыжа з упрыгожваннямі настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Косіна Лагойскага раёна іерэй Уладзімір Несцяровіч, правам нашэння паліцы — настаяцель прыхода храма Казанскай іконы Божай Маці ў вёсцы Акалова Лагойскага раёна іерэй Сергій Барылюк, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Крайск Лагойскага раёна іерэй Сергій Падольскі, настаяцель прыхода храма святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Гайна Лагойскага раёна іерэй Аляксандр Папоў.
Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Уладзімір Несцяровіч.
Пасля адпусіа Бажэственнай літургіі было здзейснена пакланенне Пачэснаму і Жыватворнаму Крыжу Гасподняму. Затым адбылося асвячэнне мёду. Далей мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
На заканчэнне архіпастыр узнагародзіў Лагойскую цэнтральную раённую бальніцу архіерэйскай граматай за самаадданую працу ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыіяй.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.
Настаяцель Мікольскага храма протаіерэй Уладзімір Шэйдак падзякаваў уладыку Веніяміну за архіпастырскі візіт і ў знак увагі падарыў ікону Прасвятой Багародзіцы «Лагойская».