У дзень прастольнага свята мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску

16 лютага 2021

top.jpg

16 лютага 2021 года, у дзень памяці роўнаапостальнага Мікалая, архіепіскапа Японскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску протаіерэй Павел Сярдзюк; настаяцель прыхода храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ў горадзе Мінску протаіерэй Сергій Белеўцаў; духавенства храма свяціцеля Мікалая Японскага і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Мікіты Булахава.

За Бажэственнай літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратонію ў прасвітара студэнта другога курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі дыякана Аляксея Масесава.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык храма іерэй Сергій Цімашэнкаў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі хрэсны ход, слаўленне святу Стрэчання Гасподняга і святому ровнаапостальнаму Мікалаю Японскаму.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да іх са словам павучання.

Зважаючы на працу на карысць Святой Царквы Яго Высокапраасвяшчэнства ўзнагародзіў юбілейнымі медалямі Рускай Праваслаўнай Царквы «50 гадоў аўтаноміі Японскай Праваслаўнай Царквы 1970-2020» протаіерэя Паўла Сердзюка, іерэя Сергія Цімашэнкава і шэраг прыхаджан храма.

У завяршэнне ўладыка Экзарх падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў прыхаджанам акафісты святому роўнаапостальнаму Мікалаю Японскаму і абразкі з яго выявай.

Church.by  

Фотарэпартаж