У дзень Усекнавення галавы Іаана Хрысціцеля мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Горненскім жаночым манастыры ў Іерусаліме

11 верасня 2019

top.jpg

11 верасня 2019 года, у дзень святкавання Усекнавення галавы Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Усіх святых у зямлі Расійскай праслаўленых ў Горненскім жаночым манастыры горада Іерусаліма.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: намеснік начальніка Рускай духоўнай місіі іераманах Дамецыян (Маркаран) і клірыкі абіцелі.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства, сясцёр, прыхаджан і паломнікаў абіцелі са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў усім багамольцам абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел сустрэўся з настаяцельніцай манастыра ігуменняй Георгіяй (Шчукінай), павіншаваў яе са святам і на малітоўную памяць паднёс у дар ікону святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Church.by

Фотарэпартаж