У вёсцы Асарэвічы Брагінскага раёна здзейснена Бажэственная літургія ў сценах былога храма
16 жніўня 202114 жніўня 2021 года, у дзень святкавання Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, святкавання Усямiласцiваму Спасіцелю i Прасвятой Багародзiцы, а таксама дня памяці сямі мучанікаў Макавеяў, маці іх Саламаніі і настаўніка іх Елеазара, выконваючы абавязкі благачыннага Хойніцкай акругі, настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Сялец Брагінскага раёна іерэй Расціслаў Бандарэнка здзейсніў Бажэственную літургію ў будынку былой царквы ў вёсцы Асарэвічы Брагінскага раёна.
Апошні раз набажэнства ў гэтых сценах здзяйснялася ў 1930-м годзе. Пасля закрыцця ў памяшканні храма зладзілі клуб, а затым перадалі школе. У 1970-я разабралі званіцу і на яе месцы прыбудавалі новую школу. Два гады таму школу закрылі і будынак перастаў эксплуатавацца.
На сённяшні дзень памяшканне храма падзелена перагародкамі на чатыры класных пакои, калідор і настаўніцкую (у алтары). Вернікамі быў прыбраны былы алтар і калідор, а пасля абвешчана аб здзяйсненні Бажэственнай літургіі. І зноў сцены апаганенай святыні напоўніліся словамі малітвы.
Па заканчэнні богаслужэння было здзейснена асвячэнне мёду і зелля. Затым на месцы храма святых мучанікаў Макавеяў у вёсцы Новыя Хракавічы, дзе ўсталяваны паклонны крыж, іерэй Расціслаў Бандарэнка прачытаў канон святым мучанікам.
***
3/16 кастрычніка 1906 года ў сяле Асарэвічы быў закладзены храм у гонар прападобнага Васіля Вызнаўцы і апостала ад 70-ці Ермія. Ён будаваўся дбаннем мясцовага памешчыка Васіля Ерамеевіча Рындзіна з невялікай дапамогай ад казны. Будынак быў цагляным. На першым паверсе размяшчалася царкоўна-прыходская школа, а на другім царква. Асвячэнне школы адбылося 3/16 кастрычніка 1909 года, а храма — 26 верасня/9 кастрычніка 1910 года архімандрытам Адрыянам з Кіева, у саслужэнні як навакольнага, так і прыезджага духавенства. Быў заснаваны асобны прыход. Першым настаяцелем па сумяшчальніцтве з Храковіцкім прыходам (куды да гэтага адносіліся Асарэвічы) стаў іерэй Міхаіл Лішэўскі, а затым іерэй Васіль Грышановіч. У 1930 годзе прыход скасавалі. Хоць і ў апаганеным стане, але будынак Асарэвіцкага храма, з'яўляецца адзіным захаваўшымся ў Брагінскім раёне з цэркваў, якія раней існавалі.