У Дзімітрыеўскую памінальную суботу мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
03 лістапада 20183 лістапада 2018 года, у Дзімітрыеўскую памінальную суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.
Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел у саслужэнні саборнага духавенства здзейсніў памінальную паніхіду.
Па заканчэнні набажэнства Патрыяршы Экзарх звярнуўся да вернікаў і духавенства сабора са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.