У Лізавецінскім манастыры Мінска прыняты меры засцярогі

23 красавіка 2020

top.jpgУ дзвюх насельніц Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска — манахіні Аляксіі (Юдзінай) і манахіні Параскевы (Гарнастаевай) — пацверджаны дыягназ COVID-19. Абедзве яны зараз знаходзяцца ў бальніцы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце абіцелі.

Вынікаў тэсту чакаюць яшчэ дзве насельніцы манастыра. Манахіня Марыя (Літвінава) — кантакт 1 ўзроўню, цяпер шпіталізаваная. Манахіня Анфіса (Адамовіч) раней хварэла з высокай тэмпературай, пражывае ў манастыры, знаходзіцца ў сваёй келлі.

У абіцелі маюцца сёстры з сімптомамі вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі, таму ў манастыры прыняты рэкамендуемыя меры засцярогі, штодня вымяраецца тэмпература, хворыя сёстры жывуць асобна, ім аказваецца медыцынская дапамога.

Church.by