У Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр 10-12 жніўня адбудзецца трохдзённы агульнаепархіяльны хрэсны ход

05 жніўня 2021

top.jpg

10-12 жніўня 2021 года ў Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, размешчаны каля вёскі Гнесічы Навагрудскага раёна, адбудзецца штогадовы трохдзённы хрэсны ход Навагрудскай епархіі. У бягучым годзе агульнаепархіяльны хрэсны ход прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Хрэсны ход пачнецца 10 жніўня Бажэственнай літургіяй у двух храмах, якія стануць адпраўнымі пунктамі малітоўнага шэсця — у Мікольскім кафедральным саборы горада Навагрудка і храме святых апосталаў Пятра і Паўла гарадскога пасёлка Карэлічы Гродзенскай вобласці.

Працягласць шляху хрэснага ходу з горада Навагрудка ў Лаўрышаўскі манастыр — прыблізна 30 км. з гарадскога пасёлка Карэлічы — 20 км.

Для ўдзелу ў хрэсным ходзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Праграма правядзення хрэснага ходу:

10 жніўня

09:00 — Пачатак малебна ў Мікольскім кафедральным саборы г. Навагрудка з удзелам святароў Навагрудскай епархіі;

11:00 — абед для паломнікаў на тэрыторыі храма;

11:30 — пачатак хрэснага ходу па маршруце: пл. Леніна – вул. 1 Мая – в. Гарадзечна – в. Іспась – в. Суляцічы – в. Брольнікі – в. Мольнічы – в. Нягневічы.

18:00 — прыбыццё паломнікаў у в. Нягневічы, пачатак богаслужэння ў храме Казанскай іконы Прасвятой Багародзіцы.

20:00 — вячэра для паломнікаў на тэрыторыі храма, начлег.

11 жніўня

08:00 — пачатак богаслужэння ў храме Казанскай іконы Прасвятой Багародзіцы в. Нягневічы;

08:00 — пачатак набажэнства ў храме велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага в. Шчорсы;

10:00 — трапеза для паломнікаў;

10:30 — выхад груп паломнікаў з в. Нягневічы і в. Шчорсы ў бок в. Лозкі;

11:30 — сустрэча груп паломнікаў у в. Лозкі на скрыжаванні дарог Любча-Шчорсы-Лозкі-Лаўрышава і іх далейшае сумеснае праходжанне па маршруце: в. Лозкі-в. Лаўрышава-в. Гнесічы-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр;

15:00 — прыбыццё паломнікаў у манастыр;

16:00 — пачатак набажэнства ў манастыры. Вячэра для пілігрымаў, начлег.

12 жніўня

09:00 — пачатак богаслужэння ў манастыры;

12:00 — абед для паломнікаў;

13:00 — ад'езд паломнікаў.

lavra.by/Church.by