У Гомель з Італіі будзе прынесена часціца мошчаў велікамучаніцы Параскевы Пятніцы

17 жніўня 2018

1534492450_dsc_9008_2.jpg

Вялікая святыня — каўчэг з часціцай мошчаў святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы — прыбудзе 18 жніўня 2018 года ў 21:00 у Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор горада Гомеля для малітоўнага пакланення вернікаў.

Жыхары і госці Гомеля атрымаюць магчымасць пакланіцца святой, просячы для сябе і сваіх блізкіх здароўя як душэўнага, так і цялеснага. Варта адзначыць, што святая Параскева спрадвеку карысталася ў славянскіх землях, у тым ліку і на Белай Русі, асаблівай любоўю і шанаваннем, як памочніца ў земляробчых працах і жаночых клопатах.

Святыню даставіць у Гомель з кафедральнага сабора горада Джэрачэ ў Калабрыі (Італія) біскуп Локры і Джэрачэ Франчэска Аліва.  

Гомельская епархія / Church.by