У Гомель прынесена часціца мошчаў велікамучаніцы Параскевы

21 жніўня 2018

top.jpg

18 жніўня біскуп Локры і Джэрачэ (Італія) Франчэска Аліва даставіў у Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор Гомеля каўчэг з часціцай мошчаў святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы. Святыню ўрачыста сустрэў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.

Жыхары і госці абласнога цэнтра атрымалі магчымасць малітоўна пакланіцца святой падзвіжніцы, просячы для сябе і сваіх блізкіх здароўя як душэўнага, так і цялеснага. Варта адзначыць, што святая Параскева спрадвеку карысталася ў славянскіх землях, у тым ліку і на Белай Русі, асаблівай любоўю і шанаваннем, як памочніца ў земляробчых працах і жаночых клопатах.

Гомельская епархія / Church.by