У Гомелі малітоўна ўшанавалі памяць архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча)
10 кастрычніка 201710 кастрычніка 2017 года, у дзень памяці апостала ад 70-ці Арыстарха, епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узначаліў Бажэственную літургію ў Нікольскім мужчынскім манастыры горада Гомеля.
Праасвяшчэннаму ўладыку саслужылі: старшыня Камісіі па кананізацыі святых Беларускага Экзархата архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), старшыня аддзела па архітэктуры і будаўніцтву Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Тур, старшыня інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі протаіерэй Алег Кастрама, старшыня аддзела адукацыі і катэхізацыі Гомельскай епархіі протаіерэй Вадзім Качан, старшыня аддзела Гомельскай епархіі па працы з Узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі, благачынны Гомельскай гарадской акругі протаіерэй Ігар Альшанаў, настаяцелі храмаў Гомеля.
За Літургіяй малілася ігумення Свята-Ціхвінскага жаночага манастыра горада Гомеля Вера (Афонькіна) з сёстрамі.
За богаслужэннем епіскап Сцяфан рукапалажыў студэнта Віцебскай духоўнай семінарыі дыякана Аляксея Капошка ў іерэя.
Па запричасным вершы ігумен Феадарыт (Залатароў) распавёў пастве аб жыцці вечнапамятнага архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха (1941 — 2012).
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Сцяфан у саслужэнні духавенства здзейсніў паніхіду на магіле архіепіскапа Арыстарха.
Архіепіскап Арыстарх (у свеце Андрэй Еўдакімавіч Станкевіч) нарадзіўся 9 чэрвеня 1941 года ў вёсцы Асавецкая Буда Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1969 годзе скончыў Адэскую духоўную семінарыю, працягнуў навучанне ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. Завяршыў навучанне са ступенню кандыдата багаслоўя.
У 1970 годзе быў залічаны ў лік браціі Троіца-Сергіевай лаўры. Неўзабаве быў пастрыжаны ў манаства з нарачэннем імя Арыстарх ў гонар апостала ад 70-ці. У дзень Святой Тройцы 1970 года, 14 чэрвеня, быў пасвечаны ў іерадыякана. 5 верасня 1977 года быў рукапаложаны ў іераманаха. Праз год быў узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рызнічым Троіца-Сергіевай лаўры.
20 ліпеня 1990 года пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II і Свяшчэннага Сінода быў прызначаны епіскапам Гомельскім і Мазырскім.
29 ліпеня 1990 года, у дзень памяці святых айцоў шасці Сусветных Сабораў, за Бажэственнай літургіяй ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейснена хіратонія архімандрыта Арыстарха ў епіскапа Гомельскага і Мазырскага.
З 1992 года Праасвяшчэннаму Арыстарху быў прысвоены тытул «епіскап Гомельскі і Жлобінскі». Уладыка быў узведзены ў сан архіепіскапа 25 лютага 2000 года.
Руплівасцю архіепіскапа Арыстарха былі здабыты мошчы і адбылося царкоўнае праслаўленне праведнага Іаана Кармянскага.
Адышоў да Госпада 23 красавіка 2012 года.