У Гомелі адкрыўся II Міжнародны духоўна-асветніцкі фестываль
30 жніўня 202129 жніўня 2021года адбылося ўрачыстае адкрыццё II Міжнароднага духоўна-асветніцкага фестывалю, які пачаў сваю працу ў будынку Гомельскага дзяржаўнага цырка.
У цырымоніі адкрыцця фестывалю прыняў удзел епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.
Фестываль накіраваны на прыцягненне ўвагі да праваслаўнай культуры і яе традыцый, адраджэнне і захаванне духоўных каштоўнасцяў, умацаванне міжкультурных і духоўных сувязяў, а таксама маральнае і духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення.
У фестывалі прымаюць удзел храмы і манастыры з Беларусі, Расіі, Украіны, Чарнагорыі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Сірыі, Малдовы. Фестываль прапануе шырокую духоўна-асветніцкую праграму для дзяцей і дарослых: духоўныя гутаркі, лекцыі, творчыя сустрэчы, выставы, канцэрты, дэманстрацыю мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў, а для самых маленькіх гасцей мерапрыемства арганізавана работа дзіцячай пляцоўкі.
На выставе-кірмашы можна набыць іконы, кнігі, царкоўнае начынне, мёд і травы, манастырскі хлеб і алеі, а таксама памятныя сувеніры ручной працы.
Жыхары горада змогуць наведаць фестываль з 29 жніўня па 9 верасня 2021 года.