У Гомелі прайшла навуковая канферэнцыя, арганізаваная Камісіяй па кананізацыі святых
17 ліпеня 201916 ліпеня 2019 года ў будынку Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення прайшла II навуковая канферэнцыя «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення», прысвечаная 35-годдзю ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых.
Канферэнцыя з'яўляецца штогадовым навуковым форумам, якія праводзяцца Камісіяй па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. У гэтым годзе суарганізатарам мерапрыемства выступіла Брацтва ў гонар святых Віленскіх мучанікаў г. Мінска.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі епархіяльных аддзелаў па кананізацыі святых Беларускага Экзархату, выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскай духоўнай семінарыі, спецыялісты ў галіне царкоўнай гісторыі Беларусі і Польшчы.
Мадэрыравалі працу форуму старшыня камісіі па кананізацыі БПЦ архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), намеснік Мікольскага мужчынскага манастыра г. Гомеля, і намеснік старшыні камісіі А. В. Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі.
Праграма канферэнцыі ўключала наступныя даклады:
- Протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, кандыдат багаслоўя (г. Гомель). «Гісторыя фарміравання Сабору беларускіх святых».
- Протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя, прафесар (г. Мінск). «Літургічнае ўшанаванне Святых зямлі Беларускай».
- Матрунчык Мікалай Аляксандравіч (Брацтва ў гонар святых Віленскіх мучаникаў, г. Мінск). «Вопыт ушанавання Беларускіх святых у дзейнасці брацтва ў гонар св. Віленскіх мучанікаў» 1992-2019)».
- Радзюкевіч Ганна (Беласток, Польшча). «Ушанаванне Сабору Беларускіх святых на Падляшшы».
- Чыквін Яўген (Беласток, Польшча). «Навамучанікі і мясцовашанаваныя святыя на Падляшшы: вопыт ушанавання».
- Горны Аляксандр Сяргеевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (г. Гродна). «Праваслаўныя царкоўнаслужыцелі міжваеннай Заходняй Беларусі: ад пакутніцтва да лаяльнасці».
- Протаіерэй Аляксандр Шклярэўскі, кандыдат багаслоўя (г. Слуцк). «Пра дні святкавання памяці Беларускіх святых».
Па выніках праведзенага абмеркавання члены камісіі па кананізацыі святых БПЦ прынялі рашэнне аб неабходнасці фарміравання комплекснай праграмы, арыентаванай на пашырэнне шанавання беларускіх святых. Распрацоўка праграмы даручана спецыяльна сфарміраванай рабочай групе.
Іншым важным рашэннем стала фарміраванне экспертнай групы па вывучэнню пытання магчымасці кананізацыі вядомага царкоўнага і грамадскага дзеяча міжваеннай Польшчы сенатара В. В. Багдановіча (1878-1941), які актыўна адстойваў інтарэсы кананічнага ладу Праваслаўнай Царквы і па-мучаніцку завяршыў сваё жыццё.
У рамках узаемадзеяння камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскай духоўнай акадэміі мяркуецца падрыхтоўка дысертацыйнага даследавання, прысвечанага жыццю і царкоўна-грамадскай дзейнасці В. В. Багдановіча.
Матэрыялы II навуковай канферэнцыі «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення» будуць апублікаваны ў чарговым нумары навуковага альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы».