У Гомелі адбыўся канцэрт «Ідучы за Хрыстом»

02 мая 2017

top.jpg

30 красавіка 2017 года на пляцоўцы каля храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Гомелі адбыўся святочны канцэрт «Ідучы за Хрыстом», прысвечаны дню памяці святых жанчын-міраносіц.

Перад пачаткам канцэрту да прысутных звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Уладзімір Сілянкоў. Свяшчэннік распавёў аб подзвігу жанчын-міраносіц і павіншаваў прысутных са святам.

Сваімі выступленнямі парадавалі прыхаджан навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 15 горада Гомеля», якія наведваюць аб'яднанні па інтарэсах «Ангел» (кіраўнік — Л. Е. Кукса) і «Крепыш» (кіраўнік — А. В. Варановіч), а таксама моладзевы гурт прыхода.

У завяршэнне мерапрыемства хлопцы з маладзёжнай групы ўручылі ўсім прысутным жанчынам паштоўкі і кветкі, зробленыя сваімі рукамі.

Царкоўна-прыходскі савет храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага выказвае падзяку адміністрацыі ДУА «Сярэдняя школа № 15 горада Гомеля», кіраўнікоў аб'яднанняў па інтарэсах Л. Е. Кукса, А. В. Варановіч і выхавальніку групы падоўжанага дня І. Н. Машуковай за супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, а таксама ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы святочнага канцэрту.

Гомельская епархія / Church.by