У Гомельскай епархіі пачала работу перасоўная выстаўка, прысвечаная святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму

19 лютага 2021

top.jpg

У рамках святкавання юбілейнай даты, прысвечанай 800-годдзю святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, на базе ўстаноў адукацыі Гомеля пачала працу тэматычная перасоўная выстава. Выставу прадаставіў Гомельскай епархіі Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Гомелі.

Выстава, якая складаецца з 15 банэраў, распавядае пра жыццё і подзвігі святога князя — вялікага палкаводца, дыпламата, стратэга, святога.

У адкрыцці выставы ў сярэдняй школе № 30 горада Гомеля прынялі ўдзел кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры Наталля Аўралёва, старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гомельскай епархіі протаіерэй Арцемій Крывіцкі, адміністрацыя, настаўнікі і навучэнцы школы.

З хлопцамі і дзяўчатамі правялі гутарку аб жыцці і подзвігах Аляксандра Неўскага, па заканчэнні якой адбылася гульнявая віктарына.

Расійскі цэнтр навукі і культуры перадаў у дар школьнай бібліятэцы тэматычную літаратуру.

У горадзе Гомелі выстава будзе працаваць да канца сакавіка, затым яе перададуць ва ўстановы адукацыі Лоеўскага і Светлагорскага раёнаў.

Гомельская епархія / Church.by