У Гомельскай епархіі праходзіць штогадовая акцыя «Павіншуй бліжняга!»

21 снежня 2021

top.jpg

20 снежня 2021 года архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан прыняў удзел у традыцыйнай штогадовай акцыі «Павіншуй бліжняга!»

У акцыі, якая праводзіцца інфармацыйным аддзелам Гомельскай епархіі, прымаюць удзел установы адукацыі, размешчаныя на кананічнай тэрыторыі Гомельскай епархіі (Гомельскі, Добрушскі, Буда-Кашалёўскі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Жлобінскі, Чачэрскі, Веткаўскі, Кармянскі, Лоеўскі, Рэчыцкі раёны), а таксама ўсе неабыякавыя да свята Ражджаства Хрыстова.

Да Каляд 2022 года амаль 6 тысяч школьнікаў, выхаванцаў дашкольных устаноў адукацыі і студэнтаў атрымаюць лісты з віншаваннямі адно аднаго і з асабістым віншаваннем уладыкі Сцяфана.

Свята Ражджаства Хрыстова – выдатная нагода ўспомніць аб добрай традыцыі – віншаваць сваіх блізкіх, адпраўляючы ім зробленыя з любоўю калядныя паштоўкі.

На жаль, у сучасным свеце людзі сталі радзей пісаць лісты адно аднаму, але колькі радасці раней выклікаў атрыманы ліст у белым канверце. Дзякуючы акцыі ў кожнага з'яўляецца магчымасць зноў перажыць гэтыя забытыя адчуванні — узяць у рукі ручку і павіншаваць сваіх блізкіх з самым цёплым зімовым святам — Ражджаством Хрыстовым.

Гомельская епархія/Сhurch.by