У Гомельскай епархіі адбыўся традыцыйны з'езд праваслаўных урачоў
26 сакавіка 201722 сакавіка 2017 года па благаславенні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ў канферэнц-зале Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора Гомеля прайшоў штогадовы з'езд праваслаўных лекараў Гомельскай епархіі.
Разам з урачамі ў сустрэчы прынялі ўдзел святары, якія нясуць послух па пастырскаму акармленню медыцынскіх устаноў.
Суразмоўцы абмеркавалі мноства пытанняў, звязаных з медыцынай, верай, вопытам праваслаўных лекараў суседніх краін. «Пост вачыма святара і ўрача» гэтая і іншыя тэмы былі разгледжаны ў ходзе з'езда.
Мэта такіх штогадовых сустрэч — пазнаёміць праваслаўных лекараў з іх аднадумцамі, натхніць на далейшую працу.
У завяршэнне было прынята рашэнне працягваць падобныя сустрэчы і праводзіць іх часцей, старацца працаваць разам, працуючы на агульнае дабро.