У Гомельскай вобласці стартаваў праект «Сэрцабіцце чалавека», накіраваны на захаванне жыццяў ненароджаных немаўлят
18 жніўня 2021У Гомельскай вобласці стартаваў праект «Сэрцабіцце чалавека», накіраваны на захаванне жыццяў ненароджаных немаўлят.
У рамках праекта жанчынам, якія маюць намер зрабіць аборт, будуць прапаноўваць правесці ультрагукавое даследаванне, каб убачыць на маніторы малыша і пачуць яго сэрцабіцце. Праект ахоплівае ўсе арганізацыі аховы здароўя Гомельшчыны, якія аказваюць спецыялізаваную меддапамогу.
Ініцыятары ідэі — галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, Гомельская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», Гомельскае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Мамалета».
«Сутыкнуўшыся з незапланаванай цяжарнасцю, многія жанчыны рашаюцца на аборт. Але пасля своечасовай псіхалагічнай падтрымкі большасць адмаўляецца ад гэтага кроку. Магчымасць убачыць і пачуць свайго дзіця ў ходзе УГД стане яшчэ адным аргументам на карысць захавання яго жыцця», – растлумачылі ў Дабрачынным фондзе падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».