У Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся Калядны канцэрт

09 студзеня 2019

top.jpg

Калядны канцэрт прайшоў у Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры.

— Гэты дзень стаў для нас святам сэрца, святам сям'і — сказаў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан — таму што сям'я нараджае новае жыццё, захоўвае мір, выхоўвае новыя пакаленні, перадае свае традыцыі і веды. І сёння ўжо больш двух тысяч гадоў ад Нараджэння Хрыстовага мы ўспамінаем гэты цудоўны дзень, гэтую падзею, якая ўзрушыла ўвесь свет і дзеля якой ангелы спусціліся з нябёсаў. Няхай добрая воля будзе ў кожным сэрцы, няхай нашы сэрцы выпраменьваюць любоў да блізкіх, да тых, хто нас акружае, з кім мы сустракаемся ў сваіх паўсядзённых клопатах. Каб мы ішлі па гэтаму жыццю, выконваючы запавет Хрыста: «Любіце адзін аднаго». Я хачу пажадаць усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў. І няхай Гасподзь захоўвае нас усіх, нашы гарады, селішчы і дзяржавы ў міры і дабрабыце. Дабра і любові ўсім.

Святочным настроем глядзельную залу напоўнілі артысты і творчыя калектывы горада і вобласці. Праграма, рэжысёрам якой стаў Пётр Свярдлоў, была настолькі яркай і разнапланавай, што ніхто не застаўся абыякавым.

— Канцэрт прайшоў на адным дыханні і напоўніў мяне духоўнай сілай — падзяліўся ўражаннямі Яраслаў Круцікаў. — Думаў, што выступаць будуць толькі гомельскія калектывы, але мерапрыемства аказалася куды больш маштабным. За час канцэрта на сцэне перасекліся розныя пакаленні, гэта не магло не радаваць. Усё было жыва і светла.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі канцэрта атрымалі ад Гомельскай епархіі кветкі.

Гомельская епархія / Church.by