У горад Гомель будуць прынесены для пакланення вернікаў Крыж з часцінкай рызы Гасподняй і каўчэг з часнкай мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай
28 жніўня 2021Па благаславенню архіепіскап Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана 29 жніўня ў горад Гомель будуць прынесены для пакланення вернікаў крыж з часцінкай рызы Гасподняй і часцінкамі мошчаў хрысціянскіх святых, а таксама каўчэг з часцінкай мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай.
Крыж-машчавік выраблены з срэбра ў форме рускага трыліснага крыжа. Ён складаецца з асноўнага корпуса з борцікамі і ўнутранымі пераборкамі, у які змешчаныя мошчы святых. На адным баку намалявана ўкрыжаванне Госпада нашага Іісуса Хрыста са стаячымі Прасвятой Багародзіцай і апосталам Іаанам Багасловам. У цэнтры крыжа-машчавіка змешчана часцінка рызы Гасподняй. Па гранях крыжа змешчаныя часцінкі мошчаў 21 праваслаўнага святога:
Свяціцеля Іаана Залатавуста
Святога велікамучаніка і Перамаганосца Георгія
Святога велікамучаніка Іакава Персіяніна
Прападобнага Іаана Дамаскіна
Прападобнага Іаана Кушчніка
Прападобнага Сампсона Гасціннага
Святога мучаніка Андрыяна
Прападобнага Маісея Мурына
Прападобнага Міколы Святошы
Прападобнага Даміяна Цалебніка
Святой мучаніцы Яўфіміі
Святога вялікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
Святой мучаніцы Агафіі
Святой мучаніцы Ірыны
Свяціцеля Грыгорыя Ніскага
Святога мучаніка Трыфана
Святой вялікамучаніцы Марыны
Свяшчэннамучаніка Васілія Амасійскага, епіскапа
Святой мучаніцы Хрысціны
Святой мучаніцы Параскевы
Святога мучаніка Нестара
Блажэнная Матрона Маскоўская (Матрона Дзмітрыеўна Ніканава; 1881-1952) — адна з самых шануемых праваслаўных святых. Яе, невідушчую ад нараджэння і пазбаўленую магчымасці хадзіць, Гасподзь удастоіў дару цудатворства і празорлівасці. Вернікі шануюць блажэнную Матрону як вялікую малітвенніцу, якая дапамагала блізкім пры сваім жыцці і працягвае адгукацца на просьбы шчырых сэрцаў зараз, знаходзячыся ў Царстве Нябесным.
Святыням, якія прыбылі з Элістынскай епархіі (Рэспубліка Калмыкія), раней змаглі пакланіцца жыхары Жлобіна, Рэчыцы і Светлагорска.
У горадзе Гомелі святыні будуць знаходзіцца ў Праабражэнскім храме з 17.00 29 жніўня да 10.00 29 верасня. У храме рэгулярна будуць здзяйсняцца малебны і акафісты.