У горадзе Калінкавічы адбыўся штогадовы хрэсны ход з іконай Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная»
18 кастрычніка 202117 кастрычніка 2021 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда ў горадзе Калінкавічы адбыўся штогадовы хрэсны ход з адной з галоўных святынь Палескага краю — цудатворнай іконай Божай Маці, іменаванай «Юравіцкая-Міласэрная».
Абраз быў прынесены з Юравіцкага мужчынскага манастыра Наражэння Багародзіцы ў горад Калінкавічы ўвечары 13 кастрычніка, напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, для малітоўнага пакланення вернікаў і была штодня даступная ў Казанскім саборы горада.
Па здзяйсненні Бажэственнай літургіі пад урачысты звон перасоўнай манастырскай званіцы хрэснаходцы ў суправаджэнні клірыкаў Казанскага сабора іерэя Сергія Карповіча і іерэя Антонія Буяна прайшлі па вуліцах горада.
Маршрут хрэснага ходу пралягаў па вуліцах Савецкай, Энгельса, Кастрычніцкай, Свярдлова і да вуліцы 50 гадоў Кастрычніка. Дарожна-паставая служба кантралявала рух аўтамабіляў, праезд для якіх быў абмежаваны на час руху хрэснага ходу.
Па прыбыцці на вуліцу 50 гадоў Кастрычніка святары здзейснілі малебны спеў перад Юравіцкім абразом Божай Маці аб вызваленні ад бед і абароны ад згубнай эпідэміі.
Айцец Сергій сардэчна падзякаваў ўсім удзельнікам малітоўнага шэсця і пажадаў ім заступніцтва Найсвяцейшай Багародзіцы, Якая не пакідае горад без свайго малітоўнага хадайніцтва.
Вернікі змаглі прыкласціся да цудатворнай іконы, пасля чаго святы абраз быў дастаўлены ў Юравіцкую абіцель да месца свайго пастаяннага знаходжання.